Усе жыхары Крыма, якія не маюць крымскай рэгістрацыі на 18 сакавіка 2014 года, лічацца «замежнымі грамадзянамі» і павінны да 19 красавіка выехаць за межы Расіі, каб затым заехаць і на «законных падставах аформіць від на жыхарства».

Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Севастопалі заявіла прадстаўнік Федэральнай міграцыйнай службы Расійскай Федэрацыі Вікторыя Гічко.

Яна падкрэсліла, што грамадзянамі Расіі прызнаюцца грамадзяне Украіны, якія маюць пастаянную рэгістрацыю на 18 сакавіка, астатнія атрымаюць статус «замежных грамадзян», а замежныя грамадзяне павінны знаходзіцца на тэрыторыі Расіі на законных падставах. «А раз у іх цяпер няма такіх дакументаў, ім даецца час, каб яны пакінулі тэрыторыю, затым заехалі ў Расійскую Федэрацыю і аформілі ўсе неабходныя дакументы», — паведаміла Гічко.

Па словах прадстаўніка ФМС РФ, пакінуць тэрыторыю неабходна на працягу месяца з дня падпісання Дагавора аб далучэнні Крыму да Расіі, у адваротным выпадку асобы, якія здзейснілі правапарушэнне, «будуць прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасці».

Якое менавіта пакаранне пагражае «замежным грамадзянам» у выпадку парушэння гэтай працэдуры, Гічко не ўдакладніла, спаслаўшыся на вялікі аб'ём міграцыйнага заканадаўства Расіі, але адзначыла, што ў кожным канкрэтным выпадку «будуць разбірацца», ці было правапарушэнне і чаму здзейснена.

«Можа, чалавек па стане здароўя не змог выехаць. Я не магу зараз гаварыць аб тым, чаго яшчэ не адбылося», — патлумачыла яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?