Amnesty International апублікавала справаздачу аб смяротных пакараннях у свеце і аб іх выкананні ў 2013 годзе.

У 2013 годзе людзей каралі смерцю ў 22 краінах, на адну болей, чым годам раней. Смяротныя пакаранні аднавілася ў Інданэзіі, Кувейце, Нігерыі і В’етнаме, паведамляе «Радыё «Свабода».

Разам з тым выкананне смяротных прысудаў прыпынілася ў Гамбіі, Аб'яднаных Арабскіх Эміратах і Пакістане. Пры гэтым зменшылася агульная колькасць краін, дзе прымяняецца смяротнае пакаранне, з 37 дваццаць гадоў таму да 22 у 2013 годзе. Еўропа ўпершыню пасля 2009 года стала свабоднай ад смяротных пакаранняў.

У Беларусі – адзінай еўрапейскай краіне, якая яшчэ не адмовілася ад кары смерцю, у 2013 годзе ня быў выкананы ніводны такі прысуд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?