З 5 траўня на тэрыторыі нашай краіны забараняецца набыццё, захоўванне, выкарыстанне, транспарціроўка і рэалізацыя ўсіх відаў планшэтных кампутараў без усталяванай заканадаўствам маркіроўкі.
Згодна з пастановай Савета Міністраў Беларусі № 87 ад 30 студзеня 2014 года, у Беларусі ўводзіцца маркіроўка узгаданай тэхнікі, якая ўключаная ў падсубпазіцыі адзінай Таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці Мытнага саюза 847130000 і 8471410000, за выключэннем былых ва ўжыванні.
Маркіроўка будзе ажыццяўляцца іх вытворцамі або імпарцёрамі. Пры гэтым маркіроўку планшэтаў, што ўвозяцца ў рэспубліку, імпарцёрам можна будзе ажыццяўляць альбо за межамі Беларусі, альбо на пэўных складах у краіне.