У Крыме святары Украінскай Праваслаўнай Царквы Кіеўскага Патрыярхату гатовыя праводзіць свае набажэнствы ў мячэцях.

Такі прытулак ім прапанавалі крымскія татары, паведамляе спікер Кіеўскага Патрыярхата арцыбіскуп Еўстрацій Зара.

Паводле яго словаў, двое святароў ўжо пакінулі Крым, яшчэ адзінаццаць на чале з арцыбіскупам Кліментам працягваюць служыць там набажэнствы. Але ўсё духавенства Кіеўскага патрыярхата было вымушана вывезці з паўвострава свае сем'і.

На запрашэнні крымскіх татараў маліцца ў мячэцях праваслаўныя пагодзяцца, калі ў сваіх цэрквах у Крыме яны адчуюць небяспеку або калі святароў і вернікаў Кіеўскага патрыярхату проста выганяць з іх храмаў.

«Калі не будзе магчымасці нам, нашым святарам і вернікам маліціся ў сваіх храмах, то яны дадуць месца ў мячэцях. І запэўнілі, што яны будуць дапамагаць абараняць нашы правы і дадуць магчымасць маліцца ў сваіх культавых будынках», — заявіў арцыбіскуп УПЦ КП Еўстрацій.

Раней паведамлялася, што Крымская дыяцэзія УПЦ абвяргала паведамленні аб інвентарызацыі маёмасці УПЦ КП.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?