1 красавіка польскія консульствы пачнуць прымаць дакументы на выдачу шматразовых турыстычных віз, паведаміла Ганна Дэрска, прэс-сакратар Пасольства Рэспублікі Польшчы ў Мінску. Візы будуць выдавацца тэрмінам дзеяння на год на 90 дзён знаходжання. Па візы могуць звяртацца як турыстычныя фірмы, так і індывідуальныя турысты.

Рашэнне аб пачатку выдачы турыстычных віз у Польшчу беларусам было прынята ў рамках рэкламы турызму ў Польшчы.

Ганна Дэрска ўдакладняе, што гадавая турыстычная віза будзе выдавацца заяўнікам, якія маюць не менш за дзве шэнгенскія візы на працягу апошніх трох гадоў — адна з іх польская — выдадзеных з турыстычнай мэтай.

Парадак звароту ў консульства не зменіцца: рэгістрацыя візавых анкет будзе ажыццяўляцца на старонцы электроннай рэгістрацыі анкет, на ранейшых умовах, гэта значыць, па меры з'яўлення свабодных месцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?