Футбольны клуб «Нёман» (Гродна) правёў на сваім сайце анлайн-галасаванне: на якой мове павінны з’яўляцца навіны на сайце.
Усяго прагаласавала 1 052 чалавек.
За наяўнасць беларускамоўнай версіі сайту прагаласавала 74,6% (785 чалавек).
Як паведамляе твітар клуба,
кіраўніцтва ФК «Нёман» вырашыла, што на новым клубным сайце цяпер будзе як мінімум дзве моўныя версіі: беларуская і руская.