Сёння ноччу адбылася тэлефонная размова двух прэзідэнтаў.

Абама выказаў занепакоенасць з нагоды канцэнтрацыі расійскіх узброеных сілаў на мяжы з Украінай. Раней заходняя прэса паведамляла са спасылкай на дадзеныя разведкі, што Расія сканцэнтравала на мяжы ад 30 да 50 тысяч вайскоўцаў, а таксама вялікую колькасць баявой тэхнікі.

Прэс-служба Белага дома паведаміла: «Прэзідэнт Абама падкрэсліў, што ЗША працягнуць падтрымліваць ўрад Украіны і народ Украіны з мэтай дээскалацыі. Кіраўнік Белага дома падкрэсліў, што паляпшэнне сітуацыі магчыма толькі пры ўмове, што Расія адвядзе войскі і не будзе больш парушаць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны».

Як Пуцін адказаў Абаме, ні Крэмль, ні Белы дом пакуль не паведамляюць. Прэзідэнты дамовіліся, што ў бліжэйшы час зноў сустрэнуцца міністр Лаўроў і дзяржсакратар Кэры.

У тэлефоннай размове, якая працягвалася каля гадзіны ішла гаворка пра Прыднястроўе.

Кіраўнік Расіі звярнуў увагу прэзідэнта ЗША на фактычную знешнюю блакаду рэгіёну. Уладзімір Пуцін адзначыў, што гэта прыводзіць да істотнага ўскладнення ўмоў жыцця жыхароў Прыднястроўя, перашкаджае іх перамяшчэнню, нармальнай гандлёвай і эканамічнай дзейнасці.

Як дадае прэс-служба Крамля, падчас размовы было падкрэслена: «Расія выступае за справядлівае і усёабдымнае ўрэгуляванне прыднястроўскай праблемы, зацікаўленая ў эфектыўнай працы дзеючага перамоўнага фармату «5+2».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?