У стартавым матчы чэмпіянату Беларусі па футболе салігорскі «Шахцёр» на сваім полі выйграў у барысаўскага БАТЭ з лікам 2:0.

Першы гол сустрэчы — і наогул у чэмпіянаце — забіў салігорац Аляксандр Юрэвіч, які некалькі сезонаў правёў за БАТЭ.

А пры канцы сустрэчы кропку паставіў Аляксей Рыас — 2:0.

Заўважым, што галкіпер БАТЭ Герман Маліньш у двух галах небездакорна дзейнічаў у варотах, а «Шахцёр» яшчэ і не рэалізаваў пенальці.

Сёння таксама гуляюць «Нафтан» — «Тарпеда-БелАЗ» (15:00), і «Мінск» — «Дынама» Брэст (пачатак а 17-й).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0