У пятніцу ён узяў удзел у міжнароднай канфэрэнцыі «Дыялёг хрысьціянства і ісламу ва ўмовах глябалізму» і там абрынуўся на «зласьліўцаў, ворагаў Беларусі».

У працы канфэрэнцыі, якую арганізаваў мітрапаліт Менскі і Слуцкі Філарэт, бяруць удзел прадстаўнікі праваслаўнай, рыма‑каталіцкай, мусульманскай і юдэйскай цэркваў Беларусі, а таксама госьці з замежжа.

Выступаючы перад удзельнікамі канфэрэнцыі, Аляксандар Лукашэнка ў тым ліку закрануў пытаньне антысэмітызму:

«Калі нехта кажа, што ў Беларусі квітнее ці то антысэмітызм, ці то мы прыгнятаем тут мусульманскае насельніцтва, вы гэтаму ня верце. Гэта зласьліўцы, ворагі Беларусі. Толькі яны могуць казаць аб гэтай зямлі такія рэчы».

Нагадаем, што заявы Аляксандра Лукашэнкі пра габрэяў і Ізраіль падчас прэс‑канфэрэнцыі для расейскіх журналістаў ледзьве ня скончыліся адкліканьнем зь Беларусі ізраільскага пасла.

Сёньня Лукашэнка знайшоў зручную нагоду, каб абвергнуць закіды ў антысэмітызьме.

Зьміцер Панкавец

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0