Лівійскае дзяржаўнае тэлебачанне паказала відэазапіс, на якім адзін з сыноў Муамара Кадафі з турмы просіць прабачэння ў народа Лівіі.

«Я прашу прабачэння у лівійцаў і я прашу прабачэння ў маіх дарагіх братоў з лівійскага ўраду за ўсё зло, якое я прычыніў, за парушэнне бяспекі і стабільнасці Лівіі», — кажа Саадзі Кадафі.

Саадзі збег з Лівіі за месяц да таго, як яго бацька быў забіты паўстанцамі ў кастрычніку 2011 года. 6 сакавіка адбылася ягоная экстрадыцыя з Нігера ў Лівію.

Саадзі Кадафі камандаваў сіламі бяспекі ў апошнія гады рэжыму. Фота Reuters.

Саадзі Кадафі камандаваў сіламі бяспекі ў апошнія гады рэжыму. Фота Reuters.

Яго абвінавачваюць у забойствах дэманстрантаў і ў іншых злачынствах, учыненых падчас грамадзянскай вайны ў Лівіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?