Амерыканскае выданне The Daily Beast апублікавала фота сілавікоў, якія ў двары СБУ ў Кіеве рыхтаваліся да супрацьстаяння з удзельнікамі пратэстных акцый у цэнтры сталіцы.
«Фотаздымкі і 90 гігабайт відэаматэрыялаў падалі пераканаўчыя доказы, што бойня на Майдане была сапраўды здзейсненая па замове прарасейскага рэжыму Януковіча …
Але гэта не перашкодзіла Крамлю прыдумаць свой уласны аповед пра падзеі», — адзначае выданне.
Раніцай 20 лютага ў двары СБУ былі заўважаныя дзясяткі людзей, многія з якіх прадстаўлялі элітнае падраздзяленне «Альфа», экіпіраваныя бронекамізэлькамі, шлемамі, боепрыпасамі і снайперскімі вінтоўкамі, а таксама мадыфікаванымі АК. У некаторых з іх - аскепкавыя гранаты. Усё гэта не прызначана для барацьбы з беспарадкамі, падкрэсліваюць эксперты.
Таксама мяркуючы па фатаграфіях, многія з членаў Альфа мелі жоўтыя ці белыя нарукаўныя павязкі, і перад тым, як пакінуць тэрыторыю СБУ, нацягнулі балаклавы.
Як вядома, падраздзяленне Альфа налічвае каля 200 членаў, аднак нягледзячы на гэта, удзельнікі падзей з боку сілавікоў на Майдане 18—20 лютага да гэтага часу не ўстаноўлены.



