Узор танка PL-01 створаны з выкарыстаннем тэхналогій «стэлс». Польскія канструктары паказалі свой даследчы ўзор найноўшага танка PL-01, які павінен прыйсці на замену састарэлым савецкім танкам польскага войска.
Асноўны баявы танк створаны з выкарыстаннем найноўшых распрацовак, накіраваных на павышэнне выжывальнасці баявой машыны на полі бою, дзякуючы чаму нагадвае танкі з фільмаў фантастыкі. Гэтак браня PL-01 ўмее маскіраваць танк ў інфрачырвоным дыяпазоне, дзякуючы чаму ён можа стаць проста нябачным для ракет з цеплавым навядзеннем. Таксама на баявую машыну ўсталёўваецца сістэма актыўнай абароны, здольная збіваць варожыя боепрыпасы на падлёце да танка.
Першы прататып PL-01 павінен з'явіцца да 2016 года, а першыя серыйныя ўзоры запланаваныя на канец дзесяцігоддзя.