Беларускі рэпэр прадставіў свой новы твор, прысьвечаны падзеям ва Ўкраіне.

Трэк «Верым, можам, пераможам» на Youtube беларускі рэпэр суправадзіў кадрамі, якія зьнялі ўкраінскія дакумэнталісты ў межах праекту «Babylon’13». Zenon выканаў песьню на дзьвюх мовах, каб паказаць, што ў беларусаў, як і ва ўкраінцаў, адны і тыя мэты ды каштоўнасьці.

Пра выканаўцу, які ўзяў сабе імя Zenon, у сеціве пачулі два гады таму, калі ён запісаў неафіцыйны саўндтрэк да стужкі «Вышэй за неба», а неўзабаве прадставіў самаробны кліп на песьню «Літвіны»з прыпіскай: «Мы Беларусы — Мы гістарычныя Літвіны! Мы жывем на Беларусі — у гістарычнай Літве!». Відэа набрала ў Youtube больш за 20000 праглядаў.

«Я хацеў бы аб’яднаць сваімі сьпевамі ўсіх тутэйшых. Я дасягну сваёй мэты калі мае сьпевы загучаць у глямурных слухаўках падлеткаў, у савецкім радыё маёй бабулі і ў чорных джыпах сур’ёзных мужычкоў з бутэрбродамі зялёных у кішэні», — заяўляе выканаўца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?