Вэнь Цзябао

На 5 лістапада запланаваны афіцыйны візіт у Беларусь прэм’ер‑міністра Кітая Вэнь Цзябао. Пра гэта 26 кастрычніка на сустрэчы з прэм’ер‑міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім паведаміў намеснік міністра камерцыі КНР Юй Гуанчжоу, паведамляюць афіцыйныя крыніцы.

Паводле яго слоў, гэта першы за апошнія 12 гадоў візіт кітайскага кіраўніка такога ўзроўню ў Беларусь.

Паводле слоў С.Сідорскага, падчас візіту плануецца падпісаць новыя двухбаковыя пагадненні па гандлёва‑эканамічным супрацоўніцтве.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0