Пра гэта ў панядзелак заявіў намеснік міністра абароны Украіны ў інтэрв'ю ўкраінскім тэлеканалам.
З ягоных словаў, канцэнтрацыя войскаў на мяжы Украіны паменшала, але гэта не дае падставы расслабіцца. Гаворка можа быць проста аб ратацыі.
У той жа час прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у тэлефоннай размове з канцлеркай Нямеччыны Ангелай Меркель заявіў, што адвод войскаў пачаўся.
Заяву Пуціна перадае ВВС са спасылкай на прэс-сакратара кіраўніцы нямецкага ўрада.
Паведамленне прэс-службы Крамля трохі іншае. З яе словаў, Пуцін абмеркаваў з Меркель магчымасці міжнароднага спрыяння таму, каб аднавіць стабільнасць ва Украіне і зноў узняў праблему Прыднястроўя. Расійскі кіраўнік гаварыў, што ў Прыднястроўі неабходна прыняць эфектыўныя меры, накіраваныя на зняцце фактычнай блакады гэтага рэгіёна, і знайсці справядлівае і ўсёабдымнае рашэнне прыднястроўскай праблемы.
Дарэчы, сітуацыю з непрызнанай рэспублікай Прыднястроўе Пуцін абмяркоўваў і ў пятніцу ў размове з прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам.