27 ліпеня ў Палацы спорта выступіць легендарны брытанскі хард-рок гурт Motörhead. Ад пачатку канцэрт на гэтую дату планаваўся ў Кіеве, аднак палітычная сітуацыя ва Украіне змяніла планы музыкаў.
Мінскі канцэрт стане прэзентацыяй новага альбом Aftershock, які выйшаў у 2013 годзе.
Зорка Motötrhead узышла ў 1980-ых, калі гурт выпусціў самы вядомы свій дыск Ace of Spades, з таго часу гурт Лемі Кілмістэра ўвайшоў у лік найважнейшых «цяжкіх» каманд у гісторыі рок-музыкі.
Кошт білетаў – ад 410 000 рублёў.