Міліцыянты затрымалі журналіста аднаго з брэсцкіх выданняў за тое, што дэманстраваў з акна кватэры сваё аголенае цела натоўпу дзяцей.
На яго пачалі крымінальную справу, інфармуе tut.by. Самога правапарушальніка ўзялі пад варту. Праўда, афіцыйна пра тое, што затрыманы мужчына з'яўляецца журналістам, не паведамляецца.
Журналісты tut.by пішуць, што затрыманы ўжо прызнаўся, а таксама паведаміў, што адчувае цягу да дзяцей ўжо не менш за год.
У праваахоўных органах знаходзіцца не менш за дзесяць заяў ад бацькоў.
Паводле неафіцыйных звестак, затрыманы працуе ў тым жа брэсцкім выданні, чый галоўны рэдактар нядаўна трапіў у сеткі групы паляўнічых на педафілаў.
Каментары