Фатаграфаваньне з беларускім і украінскім сьцягам Гарадзенская міліцыя прыраўняла да несанкцыянаванай масавай акцыі.

Гарадзенскія праваабаронцы Віктар Сазонаў, Уладзімер Хільмановіч і Раман Юргель25 сакавіка сфатаграфаваліся зь беларускай і ўкраінскай сымболікай у некалькіх гістарычных мясьцінах Горадні і зьмясьцілі гэтыя здымкі ў інтэрнэце. Такім чынам ушанавалі Дзень Волі і выказалі салідарнасьць з украінскім народам.

Сёньня іх выклікалі ў міліцыю і на кожнага з склалі па тры пратаколы за правядзеньне несанкцыянаваных акцый, фактычна за кожны здымак. У 15 гадзін іх будуць судзіць у будынку Ленінскага РАУС Горадні. На гэты момант яны затрыманыя міліцыяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0