Новае даследаванне, праведзенае Дарыа Маэстрэпіеры з універсітэта Чыкага ў ЗША паказала існаванне ўзаемасувязі паміж рэжымам сна чалавека і яго сэксуальным жыццём.

У даследаванні прынялі ўдзел 348 мужчын і 153 жанчыны-магістранкі Універсітэта Чыкага.

Падчас даследвання выявілася, што мужчыны спяць меней за жанчын прыкладна на гадзіну ў суткі. Савінага графіку прытрымліваецца большасць мужчын: сярод мужчын соваў ўдвая больш за жаўранкаў, а ў жанчын — у паўтара раза.

Вынікі даследавання паказваюць, што жанчыны і мужчыны-совы, якія кладуцца спаць позна, звычайна маюць большую колькасць сэксуальных партнёраў, чым людзі-жаўранкі. Разам з гэтым, совы радзей заводзяць доўгатэрміновыя стасункі і прытрымліваюцца халастога ладу жыцця.

Даследчык таксама прааналізаваў узровень тэстастэрону і картызолу — гармону, што дапамагае арганізму пазбаўляцца ад стрэсу. Найменьшы ўзровень картызолу быў зафіксаваны ў жанчын-жаўранкаў. У астатніх трох групах паказчыкі ўтрымання картызолу адрозніваліся слаба, таму Маэстрэпіеры дапускае, што жанчыны-совы больш прыстасаваныя да стрэсавых сітуацый і часцей рызыкуюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?