Пасля ўвядзення Захадам эканамічных санкцый, уключаючы блакаванне іх банкаўскіх рахункаў, экс-прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч і экс-прэм'ер Мікалай Азараў не атрымліваюць сваіх пенсій.

Аб гэтым сказала міністр сацпалітыкі Людміла Дзянісава.

«Такія «заслужаныя» пенсіянеры як Януковіч і Азараў сваіх пенсій зараз не атрымліваюць. Пенсійны фонд (для налічэння выплат) Нічога не робіць», — сказала яна.

Аднак, Дзянісава не стала называць памеры пенсій, якія былі прызначаныя Януковічу і Азарава. «Гэта адносіцца да іх таямніцы», — сказала яна.

Разам з тым міністр дадала, што на сёння «ўсе высокія пенсіі абмежаваныя столлю ў дзесяць пражытачных мінімумаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?