Юны аферыст выманіў у гродзенцаў звыш Br200 млн, паведамілі ва ўпраўленні дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК па Гродзенскай вобласці. 

Малады чалавек у другой палове 2013 года прыдумаў і ажыццявіў сваю схему падману даверлівых грамадзян. Праз аб'явы ў СМІ і Інтэрнэце ён адшукваў тых, якія маюць патрэбу ў грошах. Будучай ахвяры ён прапаноўваў «бяспройгрышны» варыянт зарабіць грошы шляхам афармлення хуткіх крэдытаў або набыцця тавараў у растэрміноўку. Пры гэтым абяцаў, што, выкарыстоўваючы свае сувязі, за пэўную плату зможа выдаліць любую інфармацыю з банкаў звестак па аформленых крэдытах і набытых таварах. 

Выкарыстоўваючы гэтую схему, за непрацяглы прамежак часу юны гарадзенец змог незаконна завалодаць грашовымі сродкамі і таварна-матэрыяльнымі каштоўнасцямі іншых грамадзян на суму звыш Br200 млн. 

У дачыненні да аферыста Гродзенскі міжрайаддзел СК пачаў крымінальную справу па ч.3 арт.209 КК (махлярства, здзейсненае ў буйным памеры).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?