Укрпошта спыніла прыём і дастаўку пошты ў Крым і Севастопаль, паведамляе сайт кампаніі.
«У сувязі з сілавым захопам АР Крым і г. Севастопаль і блакаваннем ўсіх аддзяленняў паштовай сувязі Укрпошта на тэрыторыі паўвострава, нацыянальны аператар вымушаны часова спыніць прыём і дастаўку пошты ў напрамку АР Крым і г. Севастопаль да ўрэгулявання сітуацыі», — гаворыцца ў паведамленні.





