Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі ўзмацніў працу ў сацыяльных сетках і ў благасферы. Пра гэта заявіў 4 красавіка першы сакратар ЦК БРСМ Ігар Бузоўскі на адкрыцці Рэспубліканскага моладзевага інтэрнэт-форуму.

Паводле яго слоў, у інтэрнэце дзейнічаюць 346 супольнасцяў БРСМ у сацсетках, якія аб'ядноўваюць больш за 280 тыс. чалавек, 143 блога, у тым ліку 97 - у Twitter, з агульнай колькасцю падпісантаў больш за 4 тыс.

Акрамя таго, працуе сістэма аператыўнага рэагавання моладзевых інфармацыйных груп, якая аб'ядноўвае больш за 140 чалавек, пачала працаваць новая версія сайта арганізацыі.

Ігар Бузоўскі назваў адным з прыярытэтаў дзейнасці БРСМ у інтэрнэце ўзмацненне палітычнай актыўнасці моладзі, фарміраванне пазітыўнага стаўлення да працэсаў, што адбываюцца ў сферы палітычнага, сацыяльна -эканамічнага і культурнага развіцця краіны. У гэтых мэтах, заявіў ён, « БРСМ ўзмацніў працу ў сацыяльных сетках, блогасферы, на форумах незалежных інтэрнэт- рэсурсаў».

Як паведамлялася раней, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сваім указам № 55 ад 30 студзеня 2014 падоўжыў дзяржфінансаванне Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі яшчэ на два гады наперад.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?