Украіна гатовая купляць расійскі газ па цане $268 за 1 тыс. кубаметраў. Пра гэта заявіў прэм'ер -міністр Арсень Яцанюк.
«Палітычны ціск не пройдзе, цану ў 500 даляраў мы не прымаем. Украіна гатовая далей купляць прыродны газ па цане, якая была з пачатку года — гэта 268 даляраў (за 1 тыс. кубаметраў). Гэта прымальная і збалансаваная рынкавая цана. Мы гатовыя правесці ўсе разлікі за папярэднія пастаўкі газу, і мы чакаем адказ ад «Газпрома», — сказаў прэм'ер, адкрываючы пасяджэнне ўрада ў суботу ў Кіеве.
Разам з тым Яцанюк заклікаў ставіцца з разуменнем да сітуацыі, калі Расія «ўстанаўлівае для Украіны цану ў 500 даляраў, і гэта прамы ўдар па хімічнай прамысловасці і па людзях».
«У нас ёсць некалькі варыянтаў, і мы будзем выкарыстоўваць усе меры і спосабы. Асобна хачу адзначыць, што мы будзем прымяняць у прававых ўзаемаадносінах з расійскім манапалістам «Газпромам» усё метады па ўрэгуляванні сітуацыі, у тым ліку, і міжнародна-прававыя», — сказаў ён.