Кандыдатамі зарэгістраваныя дзеючы прэзідэнт Даля Грыбаўскайце, сацыял-дэмакрат еўрапарламентарый Зігмантас Бальчыціс, мэр Вільні Артурас Зуокас, прадстаўнік Літоўскага саюза сялян і зялёных мэр Ігналіны Броніс Ропе, парламентарый Нагліс Пуцейкіс, прадстаўнік Партыі працы парламентарый Артурас Паўлаўскас і лідар Выбарчай акцыі палякаў Літвы Вальдэмар Тамашэўскі, паведамляе Delfi.lt

Кандыдат на прэзідэнцкіх выбарах рэгіструецца, калі ў яго падтрымку пададзена не менш за 20 тысяч подпісаў.

Так, Галоўная выбарчая камісія адмовілася зарэгістраваць кандыдатам кіраўніка Літоўскай партыі зялёных Лінаса Бальсіса. Бальсіс прадставіў камісіі 20 тысяч 411 подпісаў, аднак эксперты— почырказнаўцы забракавалі амаль 700 подпісаў.

Выбары прэзідэнта ў Літве намечаны на 11 мая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0