53% украінцаў хочуць бачыць Украіну ў ЕС, 51% — супраць уступлення Украіны ў Мытны саюз.
Пра гэта сведчаць вынікі даследавання, праведзенага Міжнародным рэспубліканскім інстытутам.
Так, на пытанне «Як вы прагаласуеце на рэферэндуме за ўступленне Украіны ў ЕС» 53% апытаных заявілі, што падтрымаюць далучэнне. Пры гэтым 28% выказаліся супраць далучэння да ЕС, 11% — не змаглі адказаць, 8% не галасавалі б.
Разам з тым за далучэнне выказаліся 90% апытаных з жыхароў заходніх рэгіёнаў Украіны, 71% — цэнтральных, 29% - паўднёвых і 22% — усходніх.
На пытанне жа «Як вы прагаласуеце на рэферэндуме за ўступленне Украіны ў Мытны саюз з РФ, Беларуссю і Казахстанам» сваю падтрымку такому далучэнню выказалі толькі 28% апытаных, яшчэ 51% заявілі, што прагаласуюць супраць, 15% не будуць галасаваць, а 6% — не ведаюць, як будуць галасаваць.
На захадзе Украіны «за» ўступленне ў МС выказаліся 6% апытаных (77% супраць), у Цэнтры — 10% (74% адпаведна), на поўдні — 31% (і 32% — супраць), на ўсходзе — 62% (і 19% супраць).