Дагэтуль вядомы галівудскі акцёр меркаваў, што ён расеец.

Пра гэта Дэвід Духоўны паведаміў на сваёй афіцыйнай старонцы ў «Твітэры».

«Я вырас, думаючы, што я — расеец, толькі для таго, каб даведацца, што я быў заўсёды ўкраінцам. Ніколі не позна змяняцца», — напісаў амэрыканскі актор.

Дагэтуль у сваіх інтэрв'ю актор казаў, што ягоныя продкі — расейскія габрэі, а дзед прыехаў у ЗША з Кіева.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?