30 кастрычніка пасьля 14:00 у магілёўскім сьледчым ізалятары адбудзецца сустрэча палітвязьня Артура Фінькевіча з адвакаткай Ганнай Рыбалка. Адвакатка зьбіраецца азнаёміцца з матэрыяламі новай крымінальнай справы супраць Артура. Ня выключана, што ў гэты ж дзень можа быць прызначаная дата суду.

Артур Фінькевіч адбывае двухгадовае пакараньне абмежаваньнем волі ў магілёўскай спэцкамэндатуры за палітычныя графіці, зробленыя напярэдадні мінулых прэзыдэнцкіх выбараў. У чацьвер Артура нібыта ўбачылі ў п’яным выглядзе ў камэндатуры, за што было вынесенае чацьвёртае папярэджаньне. Гэта азначала аўтаматычны перавод у СІЗА і завядзеньне новай крымінальнай справы. Цяпер хлопца абвінавачваюць у артыкуле 415 КК “Парушэньне рэжыму адбыцьця пакараньня”. Паводле гэтага артыкулу Фінькевічу пагражае да трох гадоў турмы.

На волю хлопец мусіў выйсьці 9 сьнежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?