Колькасць украінцаў, якія выступаюць за далучэнне Украіны да Еўрасаюза, значна перавышае колькасць тых, хто падтрымлівае ўваходжанне краіны ў Мытны саюз Беларусі, Казахстана і Расіі. Такія звесткі апытання, праведзенага незалежнай сацыялагічнай групай «Рэйтынг» (Кіеў) па замове Міжнароднага рэспубліканскага інстытута, паведамляе УНІАН

У выніку правядзення адпаведнага рэферэндуму за ўваходжанне Украіны ў ЕС гатовы прагаласаваць 53% украінцаў, супраць еўраінтэграцыі выказаліся 28% апытаных, 11% — не змаглі адказаць, 8% — не сталі б галасаваць. 

Далучэнне сваёй краіны да Мытнага саюза гатовы падтрымаць 28% украінцаў, 51% — прагаласавалі б супраць, 15% — не сталі б галасаваць, 6% — не вызначыліся з адказам. 

Апытанне праводзілася ва ўсіх рэгіёнах Украіны, у тым ліку ў Крыме, з 14 да 26 сакавіка. Было апытана 1.200 грамадзян Украіны старэйшых за 18 гадоў. Хібнасць выбаркі не перавышае 2,8%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?