Тэлеканал Інтэр апублікаў відэа, як генпракурор Украіны Віктар Пшонка і міністр па падатках і зборах Аляксандр Кліменка 22 лютага спрабавалі пакінуць Украіну праз аэрапорт у Данецку. Яны прарываліся з ахоўнікамі праз памежны кантроль, зладзіўшы бойку.

«Дзяржпагранслужба выканала даручэнне праваахоўных органаў, і не прапусціла грамадзян Пшонку і Кліменку, якія былі выяўлены памежнікамі ў пункце пропуску «Данецк авія». Ім было адмоўлена ў праве вылету за мяжу», — сказаў прадстаўнік Дзяржпагранслужбы Сяргей Астахаў

Астахаў падкрэсліў, што ў зале афіцыйных дэлегацый аэрапорта «ахова гэтых грамадзян аказала фізічны супраціў памежнаму нараду, што дазволіла ім пакінуць тэрыторыю аэрапорта».

«Інтэр» таксама сцвярджае, што на кадрах ёсць Януковіч, які збіраўся вылецець тым жа рэйсам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0