Аляксандр Лукашэнка не выключае магчымасці продажу кантрольнага пакета акцый НВА "Інтэграл" расійскай АФК "Сістэма". Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй Савета дырэктараў гэтай карпарацыі Уладзімірам Еўтушэнкавым.

Аляксандр Лукашэнка выказаў зацікаўленасць у інвестыцыях расійскай акцыянернай фінансавай карпацыі "Сістэма" ў вытворчасць субмікронных мікрасхем НВА "Інтэграл". "Магчыма, мы прыйдзем да таго, што нават не будзем трымацца за кантрольны пакет акцый гэтага прадпрыемства. Але пры пэўных умовах", - падкрэсліў ён.

АФК "Сістэма" - буйнейшы несыравінны холдынг у Расіі. Карпарацыя мае і кіруе актывамі ў сферах высокіх тэхналогій, сувязі, медыцыны, будаўніцтва, у фінансавым сектары, турызме. Яна цесна ўзаемадзейнічае з дзяржаўнымі органамі Расіі, прымаючы ўдзел у рэалізацыі важнейшых нацыянальных праектаў у галіне адукацыі, аховы здароўя, развіцця электроннай прамысловасці, будаўніцтва, у стварэнні тэхнапаркаў, камерцыялізацыі навігацыйнай сістэмы ГЛАНАСС. Кансалідаваныя даходы карпарацыі за 2006 год склалі амаль $11 млрд. і ў параўнанні з 2005 годам узраслі на 43 працэнты. Чысты прыбытак прадпрыемства склаў $813 млн. і павялічыўся на 52 працэнты. Сумарная капіталізацыя даччыных кампаній АФК "Сістэма" на 1 ліпеня 2007 года на біржах Нью-Йорка і Лондана перавысіла $40 млрд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?