Расія павінна быць гатова дапамагчы сваім саюзнікам ў ахове дзяржаўнай мяжы, заявіў сёння прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін на пасяджэнні калегіі ФСБ.
«Будучы вывад міжнародных сілаў з Афганістана з’яўляецца сур'ёзнай рызыкай дэстабілізацыі для ўсяго цэнтральнаазіяцкага рэгіёна, для нашых саюзнікаў і партнёраў. Расія павінна быць гатова даць ім усю неабходную дапамогу ў ахове дзяржаўнай мяжы. У нас ужо назапашаны досвед такой сумеснай працы», — сказаў Пуцін.
Ён высока ацаніў узаемадзеянне расійскіх, беларускіх і казахстанскіх памежнікаў.
«Працэсы інтэграцыі на еўразійскай прасторы будуць паслядоўна развівацца. На парадку дня — пашырэнне Мытнага саюза, выхад на яшчэ больш высокі інтэграцыйны ўзровень — стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза. Усё гэта таксама прад'яўляе новыя патрабаванні да супрацоўніцтва пагранічных службаў нашых дзяржаў», — сказаў Пуцін.