Кошты на квіткі ў аўтобусы міжгародніх маршрутаў вырастуць на 8-9%.
З 14 красавіка ў сярэднім кошты на квіткі ў аўтобусы міжгародніх маршрутаў вырастуць на 8-9 %. Кошт правозу багажу застанецца на ранейшым узроўні.
Тарыф за адзін кіламетр праезду на звычайных маршрутах складзе 538 рублёў, на хуткасных маршрутах — 698 рублёў, на дадатковых рэйсах — 724 рублёў, на экспрэсных маршрутах — 806 рублёў. Гэтыя расцэнкі тычацца аўтобусаў агульнага тыпу.
Спецыялісты прадпрыемства нагадалі, што з 1 красавіка праезд у прыгарадным аўтатранспарце ў Мінску падаражэў прыкладна на 18%.