Дзяржсакратар ЗША Джон Керы прапанаваў на працягу дзесяці дзён правесці прамыя перамовы з удзелам Расіі, Украіны, ЗША і ЕС, паведаміла начальнік прэс-службы Дзярждэпартамента Джэн Псакі.

Падчас тэлефоннай размовы з кіраўніком МЗС Расіі Сяргеем Лаўровым Керы таксама заявіў, што новыя спробы Расіі дэстабілізаваць сітуацыю ва Украіне прывядуць да новых выдаткаў для расійскага боку.

Лаўроў, у сваю чаргу, зноў настаяў на правядзенні ва Украіне «глыбокай і транспарэнтнай канстытуцыйнай рэформы з паўнавартасным удзелам усіх палітычных сіл і рэгіёнаў», паведамляе расійскае МЗС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?