ЗША вырашылі згарнуць супрацоўніцтва з РФ па адным з нешматлікіх пакінутых двухбаковых праектаў - абноўленай праграме Нана-Лугара.
Вашынгтон абвясціў аб спыненні фінансавання работ па павышэнні ўзроўню абароны расейскіх ядзерных аб`ектаў, патлумачыўшы гэта нязгодай з дзеяннямі Масквы ва ўкраінскім напрамку, паведамляе «Коммерсант».
ЗША працягваюць курс на згортванне двухбаковага супрацоўніцтва з РФ, не робячы выключэнняў нават для самых паспяховых і важных праектаў, такіх як узаемадзеянне ў сферы нераспаўсюджвання зброі масавага знішчэння. Вашынгтон не мае намеру абмяжоўвацца спыненнем супрацоўніцтва з Масквой у галіне мірнага выкарыстання атамнай энергіі, а збіраецца цалкам перагледзець праграму фінансавай і тэхнічнай дапамогі расейскаму ядзернаму комплексу. «Усе падраздзяленні Міністэрства энергетыкі ЗША прыступілі да праверкі і аналізу праектаў, звязаных з Расеяй», - абвясціў прадстаўнік ведамства Біл Гібанс.
Як стала вядома, у першую чаргу ЗША плануюць спыніць фінансаванне ўсіх работ па павышэнні ўзроўню абароны расейскіх ядзерных аб`ектаў.
Сродкі, якія планавалася накіраваць на рэалізацыю гэтых праектаў, ужо выключаны з праекта бюджэту Мінэнерга ЗША на 2015 год, а выдаткі на праграму па Міжнародным супрацоўніцтве і абароне ядзерных матэрыялаў (International Material Protection and Cooperation program) зніжаны на 27%.
«Мы спынілі ўсе работы па фізічнай абароне ядзерных прадпрыемстваў у РФ, - паведаміла прадстаўнік Нацыянальнай адміністрацыі ЗША па ядзернай бяспецы Эн Харынгтан. - Цяпер на аб'ектах ўстаноўлена ад 40 % да 70 % неабходнага абсталявання, але завяршэнне работ зараз давядзецца адкласці».