У заходнесібірскім Ніжнявартаўску у 61-гадовага мужчыны падчас візіту ў мясцовае аддзяленне Пенсійнага фонду здэтанавала мыліца. Пры выбуху ніхто не пацярпеў.

Супрацоўнікі аддзялення МУС ў другім па велічыні горадзе Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі выказалі здагадку, што мыліца была начынена патронамі.

Па словах уладальніка мыліцы, усё адбылося нечакана і для яго самога.

Як адзначаюць супрацоўніцы фонду, пенсіянер не выказваў ім ніякіх прэтэнзій.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?