Фота «трафеяў», атрыманых пасля начнога разгону сепаратыстаў, у сябе на старонцы ў Facebook размясціў Уладзіслаў Енцін.

Сярод дубінак ляжала сякера і некалькі вялікіх нажоў. Міліцыя ўносіла ў пратакол звесткі пра знаходкі.

Частку свайго ўзбраення прарасійскія актывісты выкарыстоўвалі ўчора супраць актывістаў «Народнага апалчэння», якія пасля некалькіх спроб прыбралі намётавы гарадок ад мемарыяла Героям-альшанцам.

Нагадаем, цягам некалькіх хвілін Майдан разагнаў сепаратыстаў, скандуючы «Слава Украіне!», і прыступіў да разборкі лагера. Каментуючы свае дзеянні журналістам, актывісты Майдану паведамілі, што прыйшлі на суботнік і прыбіраюць сквер ад смецця.

Як вядома, учора ў 18.00 прыхільнікі Пуціна са сцягам Расійскай федэрацыі хацелі заняць будынак Мікалаеўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі і патрабавалі правесці рэферэндум.

Міліцыя пабудавала патройны кардон, абараніўшы АДА ад магчымага штурму. Каля 22:00 мітынгоўцы пачалі разыходзіцца ад будынка, разумеючы, што яны не здолеюць яго захапіць і могуць быць затрыманыя праваахоўнымі органамі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?