У інтэрнэце з'явілася відэа захопу харкаўскага тэлеканала АТН прарасійскімі актывістамі.

Невядомыя ў масках з халоднай зброяй нанеслі шкоду маёмасці СМІ і паспрабавалі сарваць эфір канала.

Зараз супрацоўнікі АТН падлічваюць страты, а міліцыя праводзіць комплекс мерапрыемстваў па высвятленні асоб нападнікаў.

Удзельнікі мітынгу сепаратыстаў напалі на канал вечарам у панядзелак і спрабавалі ўзяць пад кантроль тэлевышкі, пратэстуючы супраць адключэння ва Украіне расійскіх СМІ па рашэнні суда і Нацрады па пытаннях тэлерадыёвяшчання.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?