Па словах мэра, у апошнія дні невядомыя перакрывалі газ у 14 жылых дамах, яго не атрымлівалі 482 кватэры цягам сутак. Гэта адбылося 7 красавіка ў 0:20 у Калінінскім раёне. «А 19-й гадзіне мы аднавілі газазабеспячэнне», — падкрэсліў ён.

«На жаль, асобы тых, хто ўчыніў гэтае злачынства, не высветленыя», — дадаў мэр.

«Гэта надзвычайнае становішча», — заявіў ён.

«Практычна кожную ноч спальваюцца аўтамабілі», — заявіў Лук'янчанка.

«Да мяне звяртаюцца жыхары, баючыся за сваю маёмасць», — дадаў мэр.

Таксама ён расказаў, што пратэстоўцы спрабавалі захапіць грамадскі транспарт, каб ператварыць частку тралейбусаў у барыкады.

«Гэта ўвогуле непрымальна!» — упэўнены гарадскі галава Данецка.

«Я хацеў бы звярнуцца да ўсіх гараджан з заклікам не ўдзельнічаць у супрацьпраўных дзеяннях», — рэзюмаваў Лук'янчанка.

Як вядома, Лук'янчанка — сябра Партыі рэгіёнаў і заяўляў, што не плануе пакідаць шэрагі ПР па прыкладзе старшыні Данецкага аблсавета Андрэя Шышацкага.

Як вядома, у Вярхоўнай Радзе зарэгістраваны законапраект аб увядзенні надзвычайнага становішча ў некалькіх абласцях.

Пры ўвядзенні надзвычайнага становішча па ўсёй краіне немагчымае правядзенне выбараў.

Зрыў датэрміновых выбараў прэзідэнта Украіны — у інтарэсах Крамля, які лічыць цяперашнюю ўкраінскую ўладу нелегітымнай.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?