21 мая амерыканскі гурт Aerosmith выступіць у віленскай Siemens Arena, у межах туру Global Warming Tour.
Гэта будзе адзіны канцэрт славутых рокераў у краінах Балтыі: тур атрымаўся надзвычай працяглым, усяго еўрапейскія канцэрты пройдуць на 17 розных пляцоўках.
Aerosmith — адзін з найважнейшых гуртоў амерыканскага хард-року з’явіўся ў самым пачатку 1970-х, і з першых жа альбомаў прыдбаў вялізную колькасць прыхільнікаў.
Прабраўшыся праз складаныя 80-я, гурт аднавіў планку альбомам Get a Grip (дарэчы, адзін з нешматлікіх альбомаў, які выпусціў беларускі вінілавы лэйбл «Белафон», хоць і ў вельмі парэзаным варыянце), які амаль цалкам складаўся з хітоў.
Вяртанне Aerosmith у Еўропу ўпершыню з 2010-га года выглядае як сапраўдны трыўмф: у сэт-ліст гурту ўваходзяць усе нятленкі ад Toys in the Attic да I don’t Want to Miss a Thing.
Адмыслова для беларускіх прыхільнікаў, арганізатары ладзяць продаж квіткоў на віленскі канцэрт гурту: кошт ад 1 мільёна 195 тысяч. Набыць квіткі можна тут.