Аляксандр Лукашэнка патрабуе забяспечыць бяспеку на ЧС па хакеі, які пройдзе ў маі ў Мінску, не дастаўляючы нязручнасцяў гасцям.

Аб гэтым ён заявіў сёння на пасяджэнні Рады бяспекі.

«Наша першачарговая задача як арганізатараў заключаецца ў тым, каб гарантаваць бяспеку ўдзельнікаў і гасцей.

Галоўнае — не дапусціць ніякіх правакацый.

Пры гэтым мы павінны паспрабаваць зрабіць так, каб гэтыя меры бяспекі былі ненадакучлівыя, не кідаліся ў вочы, не ціснулі на ўдзельнікаў і гасцей спаборніцтваў, на журналістаў».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?