У галоўным офісе «Беларусбанка» прайшла прэс-канферэнцыя двухразовай сярэбранай медалісткі Алімпіяды ў Лондане, чэмпіёнкі свету і Еўропы па плаванні Аляксандры Герасімені, прысвечаная нацыянальнаму плавальнаму праекту «Залатая рыбка» і дабрачыннаму праекту «Мары здзяйсняюцца».
Адказваючы на пытанні журналістаў, зорка айчыннага спорту выказала сваё стаўленне да беларускай ідэнтычнасці.
Я вельмі люблю сваю краіну. Нацыянальная ідэнтычнасць, адчуванне сябе беларусам — гэта важнейшы аспект станаўлення народа. Вы ведаеце, я вельмі хачу, каб Еўропа палюбіла беларусаў. Так, як любілі беларусаў усе народы Савецкага Саюза за працавітасць, гасціннасць, адкрытасць, дабрыню.
Але ніякай дырэктывай такую любоў не заваюеш. Толькі прыгожымі ўчынкамі,
дзеяннямі, працай над сабой, прэзентацыяй сябе свеіу з адкрытай душой».