У Гомелі затрымалі дэбашыраў, якія пагражалі расправай кандуктару і спрабавалі падпаліць балон з гаручым газам у салоне аўтобуса. 

Пагрозу пажару першымі адчулі пасажыры, якія сядзяць прама за спіной у кіроўцы аўтобуса. П'яная кампанія, не саромеючыся ў выразах, абмяркоўвала спадарожнікаў, а пасля гэтага пачала падпальваць газ з балона для запраўкі запальніц. У паветры выскакалі языкі полымя, паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама. 

Да парадку кампанію нецвярозых людзей заклікаў адзін з пасажыраў. Ён зрабіў заўвагу, але гэта яшчэ больш распаліла дэбашыраў. У выніку ў салоне пачалася бойка. Пасля чаго кандуктар выклікала міліцыю. 

«Гляджу — ўспышка агню вялікая ідзе. Спынілі аўтобус. Кіроўца таксама выйшаў. Калі даведаліся, што мы выклікалі міліцыю, то сталі мітусіцца па салоне. Адзін ламаў дзверы — хацеў выскачыць. Нехта з пасажыраў сказаў, што чуў, што мне гэта так проста не пройдзе. Пагражалі мяне запомніць і потым разлічыцца», — распавяла кандуктар. 

На парушальнікаў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?