10 красавіка 2014 года ў Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (вул. Інтэрнацыянальная, 30) у 19 гадзін адбудзецца канцэрт, арганізаваны ў рамках Міжнароднай культурнай праграмы «Еўрапейскія масты» пры падтрымцы Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла», Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў у г. Мінску, Міжканфесійнай місіі «Хрысціянскае сацыяльнае служэнне».

У праграме канцэрта прагучыць твор «Страсці паводле Мацвея» Мітрапаліта Валакаламскага Іларыёна (Алфеева).

У канцэрце ўдзельнічаюць:

Сімфанічны аркестр Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі

Хор студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, мастацкі кіраўнік — Інэса Бадзяка

Салісты: Ірына Крыкунова (Расія), Алена Сало, Янаш Нялепа, Станіслаў Трыфанаў.

Тэкст Евангелля чытае артыст Алег Вiнярскi

Дырыжор — Народны артыст Беларусі, Заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі Аляксандр Анісімаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0