• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
Меркаванні
08.04.2014 / 21:06

Як Расія рыхтуе кадры для падрыву постсавецкіх дзяржаў

 

У шматлікіх паведамленнях аб дзеяннях прарасійскіх сепаратыстаў ў паўднёва-ўсходняй Украіне рэдка сустракаюцца спробы разабрацца, кім з'яўляюцца гэтыя людзі — ці хаця б іх важакі. 

Да падзення Януковіча карціна была ясная. З аднаго боку — «Майдан», гэта значыць кааліцыя пераважна ўкраінскамоўных дэмакратычных і празаходніх палітычных, грамадскіх і рэлігійных арганізацый і правых радыкалаў, якія далучыліся да іх.

З іншага — палітычнае аб'яднанне рускамоўных бюракратаў і крыміналу, якое абапіраецца ў плане вулічнай актыўнасці на аплачаных гопнікаў — «цітушак». Асноўныя палітычныя фігуры і з таго, і з другога боку былі вядомыя яшчэ задоўга да рэвалюцыйных падзей.

На чале «Майдану» стаялі не людзі з «Правага сектара», як казала расійская прапаганда, а сябры парламента, лідары буйных палітычных партый, у тым ліку тыя, хто меў досвед працы ва ўрадзе. Таму звяржэнне Януковіча не прывяло да інстытуцыянальнага хаосу ў Кіеве, а парламент, які захаваў «дамайданавы» склад, стаў новым рэальным цэнтрам улады. 

Сепаратысцкія рухі на паўднёвым усходзе не падобныя да Майдану ні па форме, ні па сутнасці. Партыя рэгіёнаў, якая, здавалася б, павінна была ўзначаліць «народны супраціў», пасля правальнага харкаўскага з'езду адмовілася гуляць у сепаратысцкія гульні і асудзіла расійскую акупацыю Крыму.

Нават у крымскім парламенце дэпутаты не праявілі самастойнай сепаратысцкай ініцыятывы: усе свае заявы яны прымалі ва умовах акупацыі, якая ўжо адбылася, відавочна, зразумеўшы перспектыву пакарання за няправільныя паводзіны. 

Большасць начальнікаў «апалчэнняў» і «гвардыі», «народных губернатараў» і іншых лідэраў сепаратысцкіх арганізацый на паўднёвым усходзе да сыходу Януковіча ў вялікай палітыцы ўдзелу не бралі. Толькі адзінкі з іх былі дэпутатамі ці мінімальна прыкметнымі чыноўнікамі.

Ды і гадоў ім няшмат — на выгляд у сярэднім каля трыццаці. Што ж гэта за людзі? 

Падчас інтэрв’ю для Ленты.Ру «народнага губернатара» Данецка Паўла Губарава, журналіст Ілля Азараў між іншым заўважыў, што 31-гадовы Губараў некалі быў сябрам РНЕ, а потым актыўным прыхільнікам (і нават памочнікам) вядомага ва Украіне палітыка Наталлі Вітрэнкі.

Украінскія актывісты выклалі з падзамочных запісаў ва «Укантакце» фатаграфічныя сведчанні ўдзелу Губарава у зборах беларускага РНЕ.

«Канапавыя аналітыкі» ў Рунэце засумняваліся ў іх сапраўднасці. Тады з'явіўся відэазапіс ўдзелу Губарава ў сходзе РНЕ ўжо ў Растове. Тых, хто не хацеў верыць, і гэта не пераканала. 

Напэўна, абвергнуць сцвярджэнне Азарава першым павінен быў сам Губараў, а пасля яго арышту, які адбыўся неўзабаве, — яго жонка і паплечнікі. Заяваў яны з розных нагодаў рабілі па некалькі штук у дзень. Але яны прамаўчалі.

У біяграфіі «народнага губернатара» на яго сайце сцвярджаецца, што Губараў не служыў у войску, але прайшоў падрыхтоўку пад кіраўніцтвам расійскіх афіцэраў са спецназа.

Аднак у расійскай арміі не прынята проста так рыхтаваць цывільных асоб з іншай краіны. А вось чаму РНЕ і іншыя расійскія праварадыкальныя групоўкі ў сваіх летніх лагерах трэніруюцца з дапамогай тых, хто спачувае былым і дзейным афіцэрам спецслужбаў — гэта ўсім вядома. І сам заснавальнік РНЕ Аляксандр Баркашоў быў інструктарам рукапашнага бою ў частках спецпрызначэння, і цяпер у якую праварадыкальную групоўку ні ткні — усюды выявіцца прапаршчык спецназа з войска або ФСБ. 

Цалкам спалучаецца з ультранацыяналістычнымі поглядамі Губарава і яго праца ў Прагрэсіўна-сацыялістычнай партыі. Кіраўнік гэтай партыі Наталля Вітрэнка, вядомая ва Украіне пад мянушкай «Канатопская вядзьмарка», была, бадай, самай вядомай у краіне прыхільніцай аб'яднання з Расіяй. Нават кіраўнік Кампартыі Украіны Пётр Сіманенка яшчэ ў 2005 годзе адкрыта назваў Вітрэнку і яе партыю «прарасійскімі калабарантамі». 

Перажыўшы пік папулярнасці ў канцы 1990-х гадоў, партыя ў апошнія гады вядзе вартае жалю існаванне, не будучы прадстаўленай у парламенце. Затое Вітрэнка вызначылася ў іншай якасці. У пачатку сакавіка старшыня Асацыяцыі габрэйскіх арганізацый і грамад Украіны Іосіф Зісельс, абвяргаючы заяву расійскай прапаганды пра антысемітызм майданаўцаў, заявіў: «У той жа час на сайтах такіх прарасійскіх арганізацый, як «ПСПУ Наталлі Вітрэнка» і «Апора», мы заўважылі шмат антысеміцкіх матэрыялаў, што распальваюць нянавісць супраць Майдана, нібыта інспіраванага габрэямі». 

6 красавіка на малалюдным мітынгу «народным губернатарам» Мікалаева быў абраны вітрэнкавец Дзмітрый Ніканаў. Кіраўнік луганскай арганізацыі партыі Вітрэнка Аляксандр Харытонаў (арыштаваны СБУ 13 сакавіка) узначаліў «Луганскую гвардыю» — адну з найбуйнейшых сепаратысцкіх арганізацый паўднёвага ўсходу.

З Вітрэнкай звязаны і Аляксандр Краўцоў, таксама адзін са стваральнікаў «Луганскай гвардыі». На яго старонцы ў фэйсбуку разам з дзесяткамі агрэсіўных пастоў, у тым ліку з пагрозамі фізічнай расправы з «кіеўскай хунтай», выяўляецца неанацысцкая і паганская сімволіка.

Зрэшты, для чалавека, які з адабрэннем цытуе тэкст неанацысцкай арганізацыі «Славянскі саюз», гэта не дзіўна. 

Краўцоў быў адным з кіраўнікоў арганізацыі «Маладая гвардыя Луганска». Яшчэ два тыдні таму ў яе была старонка «Укантакце» (цяпер яна зачыненая). На першы погляд, даволі тыповыя умераныя «нашысты» — дэкларатыўныя заявы аб абароне прыроды, збор смецця на гарадскім пляжы, віншаванні ветэранам, паездка групы сяброў арганізацыі ў моладзевы лагер «Здаровая Украіна»… Усё выглядала бы нейтральна, калі б 11 сакавіка кіраўнік арганізацыі, дэпутат аблсавета ад Партыі рэгіёнаў, выпускнік ваенна-палітычнага вучылішча Арсен Клінчаеў не быў арыштаваны СБУ за арганізацыю захопу сіламі арганізацыі абласной адміністрацыі і прымус кіраўніка адміністрацыі да напісання заявы аб адстаўцы. 

Зазірнуўшы на старонку экстрым-лагера «Здаровая Украіна», які быў зладжаны летам мінулага года ў Судаку (Крым), адразу разумееш, да чаго рыхтавалі «Маладую гвардыю Луганска». Для адных груп «паркур, пераадоленне перашкод фізічных і духоўных, страйкбол, баі з лазерным зброяй, асновы разведкі, экстрым-абарона, рукапашны бой і самаабарона з выкарыстаннем духоўных казацкіх і старажытнаславянскіх сістэм», для іншых — асновы тэлежурналістыкі: каб паненкі маглі здымаць і выкладваць у сетку подзвігі першай групы.

На старонцы таксама нязмушаныя антысеміцкія і руска-нацыяналістычныя рэплікі і дэматыватары, партрэты Вітрэнкі. 

Куды большы размах мае штогадовы еўразійскі моладзевы лагер «Данузлаў», які ладзілі ў Крыме, — так-так, проста з відам на базу (ужо былую) ўкраінскіх ВМС. У 2013 годзе мерапрыемства адбылося ўжо ў сёмы раз. Арганізатары — Міністэрства замежных спраў РФ, фонд «Рускі свет», фонд Гарчакова, Інстытут краін СНД, Кампартыя Украіны.

«Удзельнікамі (курсантамі) лагера сталі больш за 260 юнакоў і дзяўчат»з 25 рэгіёнаў Украіны, Расійскай Федэрацыі, Беларусі, Малдовы, Прыднястроўя, Паўднёвай Асеціі…

Выступаючы перад курсантамі лагера, дырэктар Інстытута краін СНД Канстанцін Затулін адзначыў: «Мы — жыхары краін СНД — адрозніваемся ад еўрапейцаў. Мы — іншыя. У нас свой гістарычны шлях. СНД — гэта наш Мацярык!

Нам неабходна захаваць памяць аб нашым агульным мінулым і імкнуцца будаваць агульную будучыню, якая належыць маладым!.. У працэсе постсавецкай інтэграцыі Украіна, услед за Расіяй, Беларуссю і Казахстанам, павінна зрабіць свой геапалітычны выбар». 

А для замацавання геапалітычнага выбару ў лагеры «ў рамках спартыўна-патрыятычнай падрыхтоўкі курсантаў прайшлі спаборніцтвы па стральбе, дэвізам якіх стаў слоган: «Я магу страляць трапна. НАТА — СТОП!»

Калі Украіна была прадстаўлена ў лагеры сваімі камуністамі, то Расія прывезла ў якасці лектараў сваіх нацыяналістаў, уключаючы кіраўніка чарнасоценнага праваслаўнага інтэрнэт-сайта «Руская лінія» Аляксандра Сцяпанава. Сярод выступоўцаў быў «герой» Рунэту Кірыл Фралоў, які раней называў сябе загадчыкам аддзела Украіны затулінскага Інстытута краін СНД. Старонкі Фралова ў жывым журнале і фэйсбуку ўключаны ў сетку інфармацыйнага абмену большасці прыкметных фігур у сепаратысцкім руху. 

Гэта замкнёнае ядро, якое складаецца з прыкладна трох дзесяткаў чалавек, даўно і добра знаёмых паміж сабой. Іх можна падзяліць на дзве катэгорыі. Першая — гэта ў асноўным маладыя і малапрафесійныя піяршчыкі і журналісты, якія працавалі раней з Вітрэнкай (як той жа Губараў) альбо з Віктарам Медведчуком.

Апошні, які быў у свой час кіраўніком адміністрацыі прэзідэнта Кучмы, з'яўляецца, па шматлікіх сведчаннях, галоўным дарадцам Уладзіміра Пуціна па ўкраінскім пытанні. Многія з іх у апошнія гады прайшлі падрыхтоўку ў розных прарасійскіх лагерах як у самой Украіне, так і, напрыклад, на Селігеры.

Другая катэгорыя — былыя і дзеючыя супрацоўнікі МУС Украіны. Тыповым персанажам у гэтым рэчышчы з'яўляецца Яўген Жылін, які ўзначальваў самую гучную Харкаўскую прарасійскую арганізацыю «Адпор». У ідэйным дачыненні гэтыя людзі балансуюць паміж неанацызмам і неасталінізмам ў духу Сяргея Кургіняна і Мікалая Старыкава.

Выкарыстанне георгіеўскай стужачкі надае ім, на іх думку, арэол змагароў з фашызмам (хоць з пункту гледжання расійскага заканадаўства па барацьбе з экстрэмізмам большасць гэтых «антыфашыстаў» мусілі б быць падвергнутыя пакаранню).

Галоўнае, аднак, у іншым. Па-першае, займаючыся на працягу апошніх паўтара дзесяцігоддзяў прыгнётам легальна дзеючых чорнарубашачных арганізацый тыпу баркашаўцаў, абедзве дзяржавы — і Расія, і Украіна — напэўна, не ўлічвалі распаўсюджванне неанацысцкай заразы ўнутры сілавых структур, асабліва ў розных спецпадраздзяленнях.

Паўтару: у кожнай буйной раскрытай неанацысцкай тэрарыстычнай групе ў Расіі абавязкова знаходзіцца дзеючы або былы прадстаўнік спецслужбаў — і зусім не ў якасці агента пад прыкрыццём. 

Гісторыя паўднёва-ўсходніх падраздзяленняў украінскага «Беркута», які, у адрозненне ад байцоў унутраных войскаў змагаўся з майданаўцамі з ідэйных, русафільскіх меркаванняў, а цяпер дзярэ горла ў інтэрнэце на антысеміцкіх слоганах, кажа пра тое, што за апошнія гады склаліся і трансгранічныя сувязі рускіх неанацыстаў з сілавых структур.

Была ж гісторыя Аляксея Коршунава, які прымаў удзел у забойстве Станіслава Маркелава і загінуў ад выбуху ўласнай гранаты ў Запарожьі ў 2011 годзе. Ураджэнец Масквы, былы баец марской пяхоты ў Севастопалі, былы прапаршчык ФСБ, аздоблены татуіроўкамі са свастыкамі. Як ён апынуўся ва Украіне і хто яму дапамагаў — да гэтага часу невядома. 

Па-другое, украінскія ўлады і грамадскасць праглядзелі мэтанакіраванае фарміраванне расійскімі дзяржаўнымі структурамі даволі магутнай сеткі нізавых актывістаў прарасійскай скіраванасці, не толькі тых, якія вызнаюць русафільскія ідэі, але і схільных да радыкальных дзеянняў.

Аднак яны з'явіліся не на пустым месцы.

Відавочна, што да другой паловы 2000-х гадоў не толькі ва Украіне, але і ў іншых краінах постсавецкай прасторы вырас цэлы пласт рускамоўнай моладзі, якая шчыра ненавідзяць дзяржавы, дзе ім даводзіцца жыць.

Аб прычынах гэтай нянавісці можна гаварыць доўга. Зразумела, што вызнаюць яе ў асноўным свядомыя нешчасліўцы з мінімальнай адукацыяй і незайздроснымі жыццёвымі перспектывамі (нават тыя з іх, хто атрымаў вышэйшую адукацыю, наўрад ці па сваім бедным інтэлектуальным патэнцыяле могуць разлічваць на нешта сур'ёзнае).

Праблема ў тым, што гэтая нянавісць далёка не абмяжоўваецца палемікай ў сацыяльных сетках і нашэннем недарэчных касцюмаў з расійскай алімпійскай сімволікай. Масавыя беспарадкі ў Таліне ў 2007 годзе, цяперашнія ўкраінскія падзеі дэманструюць, што разбуральны патэнцыял рускамоўных гопнікаў вялікі. І яны тая сіла, якой цяперашняя расійская ўлада лёгка можа маніпуляваць з дапамогай расійскага тэлебачання. 

Які ўрок з украінскіх падзей могуць атрымаць іншыя постсавецкія краіны? Часовую забарону асноўных каналаў расійскага тэлебачання, на які пайшлі Латвія і Літва, — карысная мера. Яшчэ больш важнай мне здаецца латвійская ініцыятыва па арганізацыі спецыялізаванага тэлеканала для ўсёй прыбалтыйскай рускамоўнай аўдыторыі. Мультыкультуралізм тут, зразумела, вымушаны, як і ўсякі мультыкультуралізм. Этнічныя меншасці — дакладней, іх самая слабая і не схільная да сацыяльнай адаптацыі частка — не павінны адчуваць сябе загнанымі ў моўнае і культурнае гета і з надзеяй глядзець на багатую і магутную, як ім здаецца, краіну іх роднай мовы. Тады і ў гэтай краіны будзе менш спакусы выкарыстаць «суайчыннікаў» у якасці расходнага матэрыялу ў геапалітычных гульнях.

Мікалай Мітрохін

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Тры надзейныя спосабы падтрымаць нашаніўцаў і іншых вязняў «Валадаркі». Падказвае жонка Андрэя Скурко
«Мяне вучылі ганарыцца, што ты беларус». Што піша з-за кратаў галоўны рэдактар НН, якому ізноў працягнулі тэрмін
Сяргей Будкін пра Сяргея Філімонава: Ён сфармаваў густ цэлага пакалення беларусаў
Віталь Цыганкоў: У мігранцкай гісторыі Лукашэнка рызыкуе страціць рэшткі свайго электарату
Палітыка і грамадства
Дзяржсакратар Рады бяспекі расказаў аб ініцыятыве СК завочна прыцягваць грамадзян да крымінальнай адказнасці
Праўладны аналітык абвінаваціў у міграцыйным крызісе на беларуска-польскай мяжы ўкраінцаў
Кіраўнік Еўракамісіі паабяцала 200 млн еўра Польшчы, Літве і Латвіі на ахову межаў
Ізраіль на два тыдні закрыў межы праз амікрон

Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
На волю не выйшаў муж журналісткі Слаўнікавай — Аляксандр Лойка

Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
Больш за 400 мігрантаў забраў Boeing, які прыляцеў у Мінск
Усяго патроху
Беларускі брэнд касметыкі выклаў відэа з нафарбаваным хлопцам-візажыстам — і тут пачалося
Тэлеграм-каналы: рэпер Маргенштэрн з'ехаў з Расіі ў Беларусь
Рэцэпт на выхадныя: mince pies — англійскія калядныя кошыкі
«Не баюся асуджэння». Паглядзіце, якая эпатажная настаўніца вядзе ўрокі ў мінскай школе
Брытанскі слоўнік Collins назваў слова 2021 года. І яно не звязанае з кавідам
Нечаканае вяртанне правадных навушнікаў. Чаму моднікі зноў выбіраюць іх
Беларус Мікіта Бадзякоўскі выйграў прэстыжны залаты бранзалет у покерным турніры, зарабіўшы $1,5 мільёна
Спорт
Расія — Польшча, Шатландыя — Украіна: вызначылася сетка стыкавых матчаў ЧС па футболе
Зніклая кітайская тэнісістка Пэн Шуай паразмаўляла па тэлефоне з кіраўніком МАК
У 42 гады ад каранавіруса памёр былы футбаліст зборнай Беларусі Дзяніс Коўба
Вызначыліся ўсе ўдзельнікі стыкавых матчаў да ЧС па футболе: сярод іх Расія, Украіна і Польшча
Гандбаліст Сяргей Рутэнка ўзначаліў Беларускую тэнісную федэрацыю
Сабаленка не здолела прабіцца ў паўфінал выніковага турніру WTA і з усяе сілы шпурнула ракетку аб корт ВІДЭА
Віталь Гуркоў стаў трэнерам зборнай Украіны па муай-тай і вязе спартсменку на чэмпіянат свету
Здарэнні
На мяжы загінуў чарговы мігрант
Арсенал агнястрэльнай зброі знойдзены ва Украіне на мяжы з Беларуссю
Маладзечанец засунуў жонцы нажніцы ў рот ды пагражаў забойствам — атрымаў паўтара года хатняй хіміі
Жыхар Магілёва забіў таксіста ўдарам нажа ў сэрца. Праз 19 гадоў вынеслі прысуд за забойства

На смеццеперапрацоўчым заводзе ў Мінску знайшлі цела нованароджанай дзяўчынкі
У Мінску аўтамабіль хуткай дапамогі насмерць збіў мужчыну на пешаходным пераходзе
У цэнтры Брэста сёння на гадзіну знікла электрычнасць
На адной з шахтаў у Расеі загінулі 52 чалавекі
Карысная інфа
Белгідрамет абвясціў штармавое папярэджанне на суботу праз снег
У суботу на поўначы краіны будзе моцны снег 
Сіноптыкі папярэдзілі пра галалёдзіцу
У Беларусі выпаў снег ФОТЫ
Здароўе
«Вакцына з'явілася не з наскоку!» Прафесар Карпаў адказаў антывакцынатарам
Мінздароўя пра кавід: За суткі ў Беларусі выяўлены 1 671 хворы

Амікрон. Запомніце гэтае слова, вы яго будзеце чуць часта
Гуманітарны груз ад СААЗ прыбыў у Беларусь
Чаму шведы ядуць цукерак па кілаграме на сям’ю ў тыдзень, а зубы ў іх адны з найлепшых у Еўропе
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
За год цана капусты вырасла на 120%. Чаму ў Беларусі так моцна падаражэла гародніна
Нафта патаннела на 10% на фоне паведамленняў пра новы штам каранавіруса
Даляр расце ўжо каторы дзень, а нафта працягвае таннець. Чаго чакаць беларусам?
Чырвоная ікра ў Беларусі за год падаражэла ў паўтара-два разы. Меркавалася, што прычына ў пуціне, але не
Меркаванні
«Нашай Ніве» — 115. Што здаецца рэдакцыі галоўным сёння?
Тры надзейныя спосабы падтрымаць нашаніўцаў і іншых вязняў «Валадаркі». Падказвае жонка Андрэя Скурко
«Мяне вучылі ганарыцца, што ты беларус». Што піша з-за кратаў галоўны рэдактар НН, якому ізноў працягнулі тэрмін
Сяргей Будкін пра Сяргея Філімонава: Ён сфармаваў густ цэлага пакалення беларусаў
Гісторыя
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Гэта першы ў гісторыі здымак беларускага горада ФОТАФАКТ
#мяняюкавунапалац. Актывісты прыдумалі, як кожны можа лёгка паўдзельнічаць у ратаванні палаца Радзівілаў
далучайцеся!
Культура
Памёр пісьменнік Мікола Мятліцкі
Рэжысёра Валерыя Мазынскага пазбавілі пенсіі за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь
Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця атрымала кніга «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец
Някляеў распачаў серыю прэзентацый свайго новага рамана ў Польшчы
Фільм тыдня: «Паляўнічыя на прывідаў: нашчадкі». Рэальны шанец расслабіцца
«Рашэнне прыйшло звонку». Што адбываецца ў віцебскім тэатры, дзе ў спектаклі прагучала «Жыве Фландрыя!» і пачалася чарада звальненняў?
ТБМ ладзіць талаку, каб вызваліць офіс перад закрыццём
Навука і тэхналогіі
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Гісторыя неверагоднага поспеху. Як Binance стала найвялікшай у свеце крыптабіржай
Новае слова ў перасоўванні па вадзе. Можа, праз колькі год будзеце так дабірацца на працу па Нёмане ці Прыпяці
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
Кіраўнік Еўракамісіі паабяцала 200 млн еўра Польшчы, Літве і Латвіі на ахову межаў
Ізраіль на два тыдні закрыў межы праз амікрон

Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
СААЗ патлумачыла назву штама «амікрон» і пропуск дзвюх літар алфавіта
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
Новая хваля кавіду накрывае Заходнюю Еўропу. Германія і Вялікабрытанія лідзіруюць па колькасці новых выпадкаў
«Найлепшыя вынікі за апошнія 12 гадоў». Намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Крутой расказаў аб эканоміцы ва ўмовах санкцый
Галоўнае
Праект абноўленай Канстытуцыі ў першай палове снежня прадставяць на грамадскае абмеркаванне
Дзяржсакратар Рады бяспекі расказаў аб ініцыятыве СК завочна прыцягваць грамадзян да крымінальнай адказнасці
Кіраўнік Еўракамісіі паабяцала 200 млн еўра Польшчы, Літве і Латвіі на ахову межаў
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
Праўладны аналітык абвінаваціў у міграцыйным крызісе на беларуска-польскай мяжы ўкраінцаў
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
«Вакцына з'явілася не з наскоку!» Прафесар Карпаў адказаў антывакцынатарам
Усяго патроху
Марфе Рабковай пагражае да 15 гадоў калоніі
Беларускі брэнд касметыкі выклаў відэа з нафарбаваным хлопцам-візажыстам — і тут пачалося
Памёр журналіст Раман Якаўлеўскі
Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі сустрэўся з сем’ямі беларускіх палітвязняў ФОТАФАКТ
Фота / Відэа
Тэатральная хваля салідарнасці. Якія спектаклі пра рэпрэсіі ў Беларусі з'явіліся ў свеце і дзе іх можна паглядзець?
Расказваем неймаверную гісторыю кахання двух беларусаў: падпольная друкарня, вярбоўка КДБ, СІЗА, пабег за мяжу праз халодную рэчку
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
За год цана капусты вырасла на 120%. Чаму ў Беларусі так моцна падаражэла гародніна
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Адгадайце беларускага класіка па фота ТЭСТ
У Брэсце пазбавілі грамадзянства 27-гадовага жыхара. Ён нарадзіўся і вырас у Беларусі
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Самае лайканае
Расказваем неймаверную гісторыю кахання двух беларусаў: падпольная друкарня, вярбоўка КДБ, СІЗА, пабег за мяжу праз халодную рэчку
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
Дэмсілы прапанавалі псаваць бюлетэні на рэферэндуме па Канстытуцыі. Ці ёсць у гэтым сэнс, разбіраемся з экспертамі
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Гарачыя тэмы
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
«Тэрмінова трэба знайсці пацярпелых міліцыянераў». У інтэрнэт злілі размову чалавека з голасам, падобным да голасу Караева
Расія рыхтуецца да новага ўварвання? Расійская разведка назвала сітуацыю ва Украіне падобнай да сітуацыі ў Грузіі ў 2008
Спыталі ў Дзяржпагранкамітэта, чаму не затрымалі мігрантаў у памежнай зоне, як таго патрабуе закон. І вось што нам адказалі
Бежанец ці мігрант? У чым розніца і чаму называць эканамічных мігрантаў «бежанцамі» азначае шкодзіць самім бежанцам?
«Калі нічога не зменіцца, хутка сыдуць самыя годныя педагогі». Настаўнікі ўвайшлі ў топ-10 запатрабаваных спецыяльнасцяў Мінска
Што будзе з беларускай эканомікай, калі Польшча закрые мяжу, а Лукашэнка — транзіт газу?
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх