Дзяржсакратар ЗША Джон Керы заявіў, выступаючы ў Сенаце, што ў сутыкненнях на ўсходзе Украіны прымаюць удзел правакатары і агенты расійскіх спецслужбаў, якія былі накіраваны туды з мэтай «пасеяць хаос».

Па словах Керы, Крэмль мае намер скарыстацца сітуацыяй для уводу расійскіх войскаў на тэрыторыю Украіны, як гэта было ў выпадку з Крымам.

«Павінна быць ясна, што Злучаныя Штаты Амерыкі і нашы саюзнікі без ваганняў выкарыстоўваюць інструменты дваццаць першага стагоддзя з тым, каб заклікаць Расію да адказнасці за дзеянні падобныя да ХІХ ст», — заявіў кіраўнік Дзярждэпа ЗША.

Як заявіў Джон Керы, магчымае ваеннае ўварванне абыдзецца Расіі вялікі коштам. Новыя санкцыі з боку Вашынгтона закрануць ключавыя галіны расійскай эканомікі — банкаўскі, энергетычны, горназдабыўны і іншыя.

«Усе яны ляжаць на стале, і прэзідэнт Абама ўжо падпісаў распараджэнне аб рэалізацыі гэтых дзеянняў, калі Расія не спыніць ціск і агрэсію на тэрыторыі Украіны», — падкрэсліў амерыканскі дзяржсакратар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?