У спартыўнай беларускай газеце Прессбол змяніўся рэдактар.

фота Прессбола

фота Прессбола

Галоўным рэдактарам стаў журналіст выдання Сяргей Кайко (на фота). Яго кандыдатуру аднагалосна ўхваліў сход заснавальнікаў ТАА «Прессбол-91».

Першым намеснікам галоўнага рэдактара прызначаны Дзмітрый Беленькі. Намеснікамі галоўнага рэдактара — Аляксандр Дабрыян, Юрый Доўнар, Сяргей Новікаў і Уладзімір Пірог.

Кайко стаў трэцім галоўным рэдактарам у гісторыі «ПБ». 16 студзеня 1991 г. газета пачынала дзейнасць пад кіраўніцтвам Аляксандра Барысевіча. У красавіку 1995-га яго змяніў Уладзімір Беражкоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0