Дэпутаты іспанскага парламента прагаласавалі супраць правядзення рэферэндуму аб незалежнасці Каталоніі.
El Mundo
Паводле звестак выдання, падтрымалі правядзенне рэферэндуму толькі 47 дэпутатаў, супраць прагаласавалі 299 членаў парламента, адзін устрымаўся.
Кіраўнік каталонскага ўрада Артур Мас заявіў, што «гэта яшчэ не канец», бо «ўлады Каталоніі маюць намер шукаць законныя шляхі» для правядзення рэферэндуму.
Раней Канстытуцыйны суд Іспаніі прызнаў рэферэндум, запланаваны на 9 лістапада, незаконным. Паводле канстытуцыі, пытанне аб арганізацыі такога рэферэндуму можа падняць толькі цэнтральны ўрад Іспаніі.
