Урэгуляванне крызісу ва ўсходніх абласцях Украіны адбудзецца ў бліжэйшыя двое сутак. Пра гэта перад пасяджэннем ўрада ў сераду заявіў міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў.
«Я думаю, што ўрэгуляванне гэтага крызісу (на ўсходзе) адбудзецца ў бліжэйшыя 48 гадзін», — сказаў міністр.
Пры гэтым Авакаў адзначыў, што ў Данецкай, Луганскай і Харкаўскай абласцях дзейнічае рэжым антытэрарыстычнай аперацыі.
«Ёсць два полюсы ўрэгулявання гэтага канфлікту — палітычны дыялог і сілавы варыянт. Мы гатовыя і на тое, і на другое. Пытанне ў тым, на мой погляд, як гэта павінна адбывацца, як у Харкаве», — сказаў міністр.