«Не хачу, каб гэта прагучала недыпламатычна, але мне смешныя такія папрокі, калі Расія парушыла ўсё, што магчыма. Калі казаць пра дакумент 1997 года, то ў ім прапісаная павага да партнёраў, я нават не кажу пра тэрытарыяльную цэласнасць і суверэнітэт. І у той час, калі парушаюцца ўсе асноўныя міжнародныя дамоўленасці, спадзявацца, што хтосьці павінен адказаць на пытанне, чаму парушаюцца іншыя дамоўленасці… Для мяне такія рэчы больш чым дзіўныя. Але такі цяпер стыль дыялогу», — сказаў Л. Лінкявічус пасля канферэнцыі ў прэзідэнцкім палацы, прысвечанай палітыцы адкрытых дзвярэй НАТА.

Міністр кажа, што ў першую чаргу НАТА такога пытання нават не атрымлівала, таму, па сутнасці, гэта толькі частка прапаганды.

«Не было такога пытання да кіраўніцтва НАТА. Было толькі так прадстаўлена, што хочацца такое пытанне задаць. А праз гадзіну, думаю, з'явіцца і каментар кіраўніцтва НАТА», — сказаў Лінкявічус.

Нагадаем, што міністр замежных справаў РФ С. Лаўроў 3 красавіка заклікаў НАТА растлумачыць нарошчванне сіл Альянсу ва Усходняй Еўропе.

«Што да планаў нарошчвання вайсковай прысутнасці сіл НАТА на тэрыторыі сябраў гэтага альянсу з ліку ўсходнееўрапейскіх дзяржаваў, то мы, безумоўна, зыходзім з таго, што ў дачыненні да Расіі і НАТА таксама дзейнічаюць пэўныя правілы, уключаючы Рымскую дэкларацыю і асноватворны акт Савета Расія—НАТА, у адпаведнасці з якімі не павінна быць пастаяннай вайсковай дадатковай прысутнасці на тэрыторыі ўсходнееўрапейскіх дзяржаваў», — заявіў ён.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?